Журналістка Кацярына Карпіцкая распавяла пра жахлівыя 30 дзён на Акрэсціна

Журналістка «Нашай Нівы» Кацярына Карпіцкая распавяла ў Facebook пра жахлівыя 30 дзён на Акрэсціна. Яе адміністрацыйны арышт «у мэтах дадатковай бяспекі... спецыяльна асабліва нідзе не афішаваўся».

Кацярына Карпіцкая / facebook.com

Кацярына Карпіцкая / facebook.com


«Я проста хацела б нагадаць, што разам з палітзняволенымі па "крыміналцы" нашых працягваюць катаваць на Акрэсціна, — піша Карпіцкая. — 30 сутак там у сённяшніх умовах мне хапіла, каб выйсці з букетам новых хвароб». Між іншым, яна заразілася каронавірусам.

Журналістка сведчыць, што людзі адбываюць арышт на Акрэсціна ў антысанітарыі, без прагулак, без матрацаў, без перадач і нармальнай ежы, без нармальнага сну, бо двойчы за ноч іх падымаюць для «пераклічкі» і ў камеры гарыць святло, там няма «адэкватнай медыцынскай дапамогі».

Катаванні і здзекі за кратамі працягваюцца, сведчыць Кацярына Карпіцкая. «Мне нават неяк не па сабе расказваць, як дарослыя цёткі і дзядзькі з ЦІПа кайфуюць, назіраючы ў вочкі і камеры за тым, як мы будзем змагацца з новым прыдуманым выпрабаваннем», — піша яна і прыводзіць прыклады.

Паводле «Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: