Журналістку Насту Захарэвіч пакаралі 7 суткамі арышту

Журналістцы "Зялёнага партала" Насце Захарэвіч, затрыманай у суботу падчас "Жаночага марша", суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла 7 сутак арышту.
Гэта ўжо сёмая беларуская журналістка, якой прысудзілі суткі за тое, што яна нібыта ўдзельнічала ў акцыі, якую прыйшла асвятляць, адзначае Еўрарадыё.

Насту Захарэвіч затрымалі 5 верасня ў раёне ўнівермага «Цэнтральны» прыкладна ў 17:00. Позна ўвечары прэс-сакратар мінскай міліцыі Наталля Ганусевіч паведаміла калегам, што Наста знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: