
Нагадаем, раней Дзіяна Серадзюк атрымала па пошце пратакол з Цэнтральнага РАУС, з якога даведалася, што яна нібыта ўдзельнічала ў пікетаванні без дазволу Мінгарвыканкама.
Пад пікетаваннем маецца на ўвазе акцыя салідарнасці з украінскімі маракамі, захопленымі ў палон Расіяй, падчас якой 26 лістапада актывісты прынеслі да Расійскай амбасады ў Мінску папяровыя караблікі. Аднак журналістка ніяк не магла быць удзельніцай акцыі, паколькі асвятляла яе, у выніку чаго на сайце НЧ з'явіўся матэрыял пра падзею.
Нагадаем, гэта не адзіны судовы працэс у дачыненні да «Новага Часу». 27 снежня адбудзецца другое пасяджэнне па іску бізнесмена Леаніда Зайдэса аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Зайдэс патрабуе спагнаць з газеты і журналіста Дзяніса Івашына 8 000 рублёў.
Таксама на журналіста Мікалая Дзядка завялі адміністрацыўную справу за допіс у Фэйсбуку.