
Сёння ўвечары Вольгу Быкоўскую вызвалілі з міліцыі ў Лідзе. Пра гэта яна паведаміла сама на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Адпусцілі. Ледзь не афармлялі ўжо. Але кіраўніцтва вывучыла пасведчанне БелаПАН, маёр Рабушка, які нас злавіў каля суда, прынёс прабачэнні і адпусціў», — напісала журналістка.