Журналісту прысудзілі максімальны штраф за кнігу, прызнаную экстрэмісцкай

За «экстрэмісцкую» кнігу «Беларускі Данбас» журналісту канала «Настоящее время» Раману Васюковічу далі максімальна магчымы па артыкуле штраф — 20 базавых велічынь (580 рублёў)
Раман Васюковіч

Раман Васюковіч

У снежні Раман Васюковіч вяртаўся з Украіны ў Беларусь. Падчас дагляду ў аэрапорце ў яго канфіскавалі кампутар і дзве кнігі «Беларускі Данбас» — іх адправілі на экспертызу, знайшлі «прыкметы экстрэмізму» і склалі адміністрацыйны пратакол за «перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

У той момант гэтая кніга яшчэ не была афіцыйна прызнаная экстрэмісцкай. У сакавіку Васюковіча судзілі, але не да канца: справу адправілі на дапрацоўку ў міліцыю, — і можна было б падумаць, што здаровы сэнс перамог, але не. 24 сакавіка на Васюковіча склалі новы пратакол з той жа нагоды. 26 сакавіка суд прызнаў кнігу экстрэмісцкай. Учора ў журналіста дома прайшоў ператрус. Сёння яму выпісалі максімальны штраф.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: