Журналісту Зміцеру Галко выставілі абвінавачанне

З 27 красавіка журналіст Зміцер Галко знаходзіцца ў СІЗО на Валадарцы ў Минску.

Фота "Радыё Свабода"

Бацька журналіста, Мікалай Галко пацвердзіў Belsat.eu інфармацыю пра прад’яўленне абвінавачання. «Так. Па гэтым артыкуле, але больш пра гэта я размаўляць не хачу», — сказаў Мікалай Галко.

22 красавіка журналіста і блогера Зміцера Галко затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Незалежны журналіст быў абвешчаны ў вышук у якасці падазраванага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных справаў».

30 красавіка Зміцер даслаў першы ліст з Валадаркі, напісала ў сваім «Facebook’у» маці журналіста, Таццяна Галко.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: