Журналісты Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан знаходзяцца на Акрэсціна

Рэпарцёра і аператара «Белсата» затрымалі ў панядзелак. Сёння Ірына Слаўнікава, прадстаўніца тэлеканала ў Беларусі, пракаментавала гэту падзею.

Ірына Слаўнікава, прадстаўніца «Белсату» ў Беларусі, пракаментавала чарговае затрыманне журналістаў каналу Любові Лунёвай і Дзмітрыя Солтана, якое адбылося ўчора.

«Любоў паспела паведаміць што яе і Дзмітрыя затрымалі ў раёне плошчы Перамогі. Там яны рабілі апытанне мінакоў. Любоў сказала, што іх вязуць у Савецкі РУУС. Іх адвезлі на Акрэсціна. На жаль, артыкул, паводле якога іх абвінавачваюць, не вядомы. Захапляюся гераізмам і адвагай нашых калег, якія працягваюць працаваць у такіх умовах».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: