Журналісты «Прэсбола» падтрымалі Сяргея Шчурко, які зараз на Акрэсціна

Калегі затрыманага аглядальніка "Прэсбола" Сяргея Шчурко сабраліся сёння каля ізалятара на мінскай вуліцы Акрэсціна, каб падтрымаць журналіста.
Фота "Прэсбол"

Фота "Прэсбол"

Нагадаем, што сувязь з Сяргеям Шчурко знікла ў панядзелак. Як выявілася пазней, яго адвезлі на вуліцу Акрэсціна і прысудзілі да 15 сутак.

Журналісты спартыўнага выдання "Прэсбол" сёння сабраліся каля сцен ізалятара, каб падтрымаць свайго калегу. Вядома, што яны і іншыя нераўнадушныя арганізуюць дапамогу журналісту, які нечакана апынуўся ў няволі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: