Звальняюць дырэктара Купалаўскага. Калектыў сыходзіць разам з ім (дапоўнена)

Увечары 17 жніўня стала вядома пра звальненне дырэктара Купалаўскага тэатра, экс-міністра культуры Паўла Латушкі. 


— Тэрмінова! Спадара Латушку звальняюць! Толькі што стала вядома, што з генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра датэрмінова разарваная працоўная дамова паводле артыкула 259 працоўнага кодэкса РБ! Калектыў падтрымлівае свайго дырэктара і таксама падпісвае заявы на звальненне! — піша kp.by са спасылкай на актрысу Купалаўскага тэатра Крысціну Дробыш.

Учора Павел Латушка прыйшоў на плошчу Незалежнасці да пратэстоўцаў, дзе выказаўся, што гвалт — недапушчальны.

Яшчэ раней Павел Латушка казаў пра неабходнасць адстаўкі міністра ўнутраных спраў. "Я лічу, што на сённяшні дзень вельмі важна было б паставіць пытанне аб адстаўцы міністра ўнутраных спраў, намесніка міністра, які адказвае за грамадскі парадак, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, — сказаў былы міністр культуры і дыпламат. — Фактычна яны дапусцілі парушэнне заканадаўства ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь... Ці можам мы ўявіць сёння, калі звычайных грамадзян катуюць у міліцэйскім пастарунку, кладуць іх тварам у зямлю і б'юць дубінкамі? Мы гатовыя з гэтым пагадзіцца? Я — не магу", — цытуе Латушку naviny.by.

А сёння, 17 жніўня, на будынку Купалаўскага тэатра, які месціцца насупраць адміністрацыі прэзідэнта, з'явіўся бел-чырвона белы-сцяг.

Павел Латушка распавёў купалаўцам, чаму яго звальняюць. Відэа Наша ніва.


Тым часам каля тэатру сабралася вельмі шмат людзей. Яны скандуюць: "Жыве Купалаўскі!"
Фота Ганны Варонка

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: