Звальняюць дырэктара музея гісторыі Магілёва, які вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ

Дырэктару Музея гісторыі Магілёва Аляксею Бацюкову паведамілі, што кантракт з ім працягнуты не будзе, паведамляе «Еўрарадыё».

Аляксей Бацюкоў / mogilev-region.gov.by


Адпаведнае апавяшчэнне Бацюкову ўручылі ў Магілёўскім гарвыканкаме 6 студзеня. Працаваць на сваёй пасадзе дырэктар музея будзе да 16 лютага.

«Там смешна было — уручылі і пытаюцца: "Ну, а што вы ў нас не пытаецеся [пра прычыны]?". Я кажу: "А што пытацца, усё зразумела". Так і вырашылі», — распавядае Бацюкоў у каментары парталу TUT.by.

Музеем гісторыі Магілёва Бацюкоў кіруе з 2011 года. Ён здолеў папоўніць калекцыю ўнікальнымі артэфактамі, у тым ліку вярнуў у Беларусь Статут ВКЛ. Грошы на гэта музей збіраў з ахвяраванняў грамадзян і прадпрыемстваў.

Пасля выбараў 2020 года Бацюкоў разам з шасцю падначаленымі падпісаў адкрыты ліст з асуджэннем «нематываванай жорсткасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў». Таксама ў лісце было патрабаванне адстаўкі Лукашэнкі.

У кастрычніку 2020-га Бацюкова за ўдзел у трох акцыях пратэсту аштрафавалі на 621 рубель.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: