Зварот Тактычнай групы «Беларусь» да ўраду i грамадскасці Украiны

Тактычная група "Беларусь" выказала шэраг прапаноў з нагоды візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў. Прапануем вам зварот цалкам.

20-21 лiпеня Кiеў наведае Аляксандар Лукашэнка, адбудуцца сустрэчы з кiраўнiцтвам Украiны.
Наш зварот да прадстаўнікоў Украіны, якія будуць сустракацца з дэлегацыяй Рэспублікі Беларусь.
Просім вас, пад час сустрэчы падняць наступныя пытаннi:

1. Спынiць крымiнальны пераслед беларускiх дабраахвотнiкаў, якiя змагаюцца на баку Украiны

2. Даць прававую ацэнку наймiтам-грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, якiя ў шэрагах злачынных груповак лнр-днр ваююць на тэрыторыi Украiны i спынiць дзейнасць у Беларусi арганiзацый, якiя займаюцца вярбоўкай i падрыхтоўкай наймiтаў для лнр-днр.

3. Скасаваць "чорныя спiсы" на мяжы, з-за якiх народныя дэпутаты, грамадскiя дзеячы, журналiсты, прадстаўнiкi творчых элiт Украiны не могуць наведаць Беларусь.

4. Даць дазвол на трансляцыю ў тэлевiзiйных сетках Беларусi ўкраiнскiх тэлеканалаў i трансляцыю ўкраiнскiх фiльмаў пра Рэвалюцыю Годнасцi i расейска-украiнскую вайну на тэлеканалах Беларусi.

5. Спынiць правакацыi, цicк i пераслед родных беларусаў, якiя аддалi сваё жыцьцё за Незалежнасьць Украiны: Героя Украiны Мiхася Жызьнеўскага i байца Тактычнай групы "Беларусь" Алеся Чаркашына.

Мы перакананыя, што рэалiзацыя гэтых 5 пунктаў узмацнiць Украiну i прывядзе да паляпшэньня беларуска-украiнскiх адносiнаў.

За Вашу i Нашу Свабоду!
Байцы Тактычнай групы "Беларусь"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: