
У апісанні стваральнікі гульні пішуць:
«У адзін неверагодны дзень усё зменіцца. Мы развернемся
і пабяжым за супернікамі, а не наадварот. Але ці хопіць сіл і зацятасці дайсці
да пераможнага дня? Будзьце смелымі, мужнымі і мудрымі, усё ў вашых руках! На сваім шляху вы будзеце адкрываць новых, падобных на знаёмых вам, герояў. Яны
змагаліся за нас, зараз прыйшоў час нам пазмагацца за іх! Вам будзе трапляцца
бульбачка, збірайце яе, бо вы дакладна ведаеце, што з ёй рабіць!
І не забывайце, вы-неверагодныя!»
Гульня даступная толькі на Android.

Паводле dev.by.