Звольненыя па палітычных прычынах і страйкоўцы змогуць атрымаць прадуктовы паёк праз бот

INeedHelpBy сумесна з Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation абвясціла пра запуск спецыяльнага бота ў тэлеграм, які дазваляе звольненым па палітычных матывах і страйкоўцам атрымаць прадуктовы паёк. Пра гэта напісаў Андрэй Стрыжак.


З дапамогай бота можна пакінуць заяўку на прадуктовы паёк ці аплаціць яго.

Дапамогу атрымаюць звольненыя па палітычных прычынах, і тыя, хто ўдзельнічае ў страйку, а таксама іх сем'і.

Як гэта працуе

Вы заходзіце ў тэлеграм-бот @INeedHelpBY_bot і паказваеце, ці маеце патрэбу ў дапамозе, ці самі хочаце дапамагчы. Бот злучае маючую патрэбу сям'ю з памочнікам. Памочнік атрымлівае спіс крам, у якіх можна замовіць прадукты праз сайт. На працягу некалькіх дзен заказ будзе дастаўлены адрасату дадому.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: