Звольнілася выкладчыца гомельскага ўнівэрсітэту, якая двойчы адсядзела «суткі»

Наталля Суслава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ўвосень у Гомелі. Пасля затрымання міліцыяй яе пакаралі арыштам на 8 дзён. Затым яе зноў затрымалі, і зноў пакаралі арыштам. 10 чарговых дзён яна прабыла ў ізалятары Буда-Кашалёве,  піша Свабода.


У заяве на далучэнне да страйку яна зазначыла, што такое рашэнне выклікана неабходнасцю аб’яднацца з працоўнымі калектывамі, каб адстаяць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Вядома, што выкладчыкі ўніверсітэту і студэнты рыхтуюць калектыўныя лісты да рэктарату з просьбай не звальняць выкладчыцу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: