Жыхар Ліды таксама сабраўся на Марс

Міхаіл Румянцаў ужо прайшоў першы этап адбору ў межах праекта "Mars One". Чатыры яго пераможцы ўжо ў 2024 годзе адправяцца асвойваць далёкую планету. Міхаілу (на здымку) 24 гады. Зараз ён працуе праграмістам у Мінску.



У ліку пяці беларусаў ён прайшоў першы адборачны этап праекта, удзел у якім брала звыш 200 тыс. чалавек з розных краін свету. Цяпер прэтэндэнтаў засталося "ўсяго" крыху больш за тысячу. З іх ліку будуць адабраныя 25 першых астранаўтаў. Іх адбор скончыцца да пачатку 2015 года, пасля чаго пачнецца інтэнсіўная трэнінгавая праграма.
 

Першая экспедыцыя запланаваная на 2024 год. Плануецца, што пералёт з Зямлі да Марса зойме 210 дзён. Жыць астранаўты будуць у спецыяльна пабудаванай да таго часу капсуле памераў у 200 квадратных метраў.
 

У іх задачу будзе ўваходзіць падрыхтоўка да прыёму новых экіпажаў з Зямлі. Праект "Mars One" рэалізуецца аднайменным прыватным фондам, заснаваным у 2011 г. Басам Лансдорпам (Bas Lansdorp) і Арно Вільдэрсам (Arno Wielders).
 

Грошы на рэалізацыю праекта збіраюцца па ўсім свеце найперш ад прыватных асобаў. На 1 студзеня 2014 г. ініцыятары праекта назбіралі 206 тыс. даляраў, якія прыйшлі з 82 краін свету. У ліку ахвярадаўцаў ёсць і беларусы. Іх сумарны ўнёсак у праект складае аж 178 даляраў.

У ліку ахвярадаўцаў ёсць і беларусы. Іх сумарны ўнёсак у праект складае аж 178 даляраў.

www.t-styl.info
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!