Жыхар Кобрына прабег 290 кіламетраў за 90 гадзін без сну, каб сабраць грошы на лячэнне дзіцяці са СМА

Хлопец з Кобрына бег 90 гадзін без сну і пераадолеў адлегласць 290 кіламетраў. Усё для таго, каб прыцягнуць увагу да маленькага Роме, які хварэе СМА, і сабраць грошы для яго лячэння. Аб сваім забегу хлопец распавёў у Instagram.
23-гадовы жыхар Кобрына Уладзіслаў Клундук даўно займаецца бегам. Каб захапленне прынесла карысць не толькі яму, хлопец вырашыў зладзіць незвычайны забег, прыцягнуць да яго ўвагу і сабраць грошы для лячэння шасцімесячнага Ромы з дыягназам СЦА (спінальная цяглічная атрафія).

Уладзіслаў вырашыў прабегчы без сну з Віцебска ў Маскву, а гэта адлегласць — 580 кіламетраў. Хлопец падлічыў, што на забег сыдзе каля 79 гадзін.

27 ліпеня бягун выйшаў на дыстанцыю, а сёння ён завяршыў яе. Прабегчы задуманую адлегласць яму не ўдалося — за 90 гадзін ён пераадолеў (дзе бегам, дзе крокам) 290 кіламетраў. У сваім Instagram Уладзіслаў напісаў: «думаў, што буду адказваць на паведамленні, слухаць музыку і кайфаваць, як жа я памыляўся... не ўлічыў мора нюансаў і расплата была высокай».
Дванаццаць гадзін беларус знаходзіўся пад дажджом, ад мокрага абутку з'явіліся мазалі. На другія суткі ў яго пачаліся галюцынацыі. Пасля 80-ці гадзін забегу ва Уладзіслава з'явілася пякотка, «галава дрэнна цяміла», таму некаторыя моманты ён не памятае. Аднак жаданага ён усё ж дамогся: прыцягнуў увагу людзей, якія пераводзілі грошы на рахунак для лячэння маленькага Ромы, хтосьці падпісваўся на яго старонку.

Кобрынец паведаміў, што гэта не апошняя яго акцыя, а ў будучыні ён марыць стварыць дабрачынны фонд, які б дапамагаў хворым дзецям.


Паводле zerkalo.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: