Жыхара Магілёва затрымалі за тое, што піў каву на лаўцы ў парку. Палічылі гэта адзіночным пікетам

І гэта не жарт.

У Магілёве мужчыну затрымалі за тое, што піў каву на лаўцы — аказалася, гэта адзіночны пікет, інфармуе «Наша Ніва». Гэта адбылося 28 лістапада ў парку на бульвары Непакораных, затрыманага завуць Алег Цітоў.

У Кастрычніцкім РАУС на яго быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП за адзіночны пікет. На наступны дзень Цітоў з'явіўся туды са сваім адвакатам і атрымаў вуснае папярэджанне.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: