Жыхара Оршы пакаралі месяцам арышту за пратэсныя графіці

Графіці былі намаляваныя на краме, кіёску «Табакеркі», на будынку дому састарэлых.
У судзе Аршанскага раёна 24 лютага была разгледжана крымінальнай справа, распачатая супраць мясцовага жыхара Міхаіла Беркаса. Яго абвінавацілі ў нанясенні пратэсных графіці ў аршанскім мікрараёне Заходняя, што было кваліфікавана паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). У прыватнасці, графіці былі намаляваныя на краме, кіёску «Табакеркі», на будынку дома састарэлых.

Суддзя Мікалай Драгуноў прысудзіў Беркасу адзін месяц арышту.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: