Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады «хіміі» за каментарый. Цяпер сям’я можа страціць жыллё

У судзе Жлобінскага раёна 14 чэрвеня разглядалася крымінальная справа па абвінавачванні Мікалая Лёгкага, які нібыта абразіў супрацоўніка дзяржаўтаінспекцыі  Ганцавічскага РУУС (арт. 369 КК РБ), піша «Вясна».
Суд Жлобінскага раёна. Фота «Вясна»

Суд Жлобінскага раёна. Фота «Вясна»

Справу разглядала суддзя Ірына Прадун, дзярржабвінаваўца — пракурор Панчык.

Пацярпелы Ігар Вольніч запрасіў таксама кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1 500 рублёў.

З матэрыялаў следства вядома, што 12 ліпеня 2020 года Лёгкі ўбачыў у чаце «Краіна для жыцця» фотаздымак, на якім пацярпелы Вольніч нагой стаў на галаву невядомага чалавека.

Тады Мікалай Лёгкі ў парыве эмоцый напісаў пад здымкам пару зняважлівых слоў. Пад гэтым паведамленнем было вельмі шмат іншых эмацыйных каментароў.

Крымінальную праву ўзбудзілі 20 красавіка.

На судзе Лёгкі прызнаў сваю віну, было бачна, што чалавек моцна перажывае. Прыносіў пацярпеламу свае прабачэнні.

Мікалай Лёгкі — былы вадалаз, але потым працаваў на БМЗ. Жылі з жонкай і двумя непаўнагадовымі дзецьмі у інтэрнаце БМЗ, але ёсць асцярога, што іх могуць выселіць з інтэрната.

Суд пастанавіў пакараць Мікалая Лёгкага двумя гадамі абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу («хімія»). Ён таксама павінен аплаціць пацярпеламу  маральную шкоду ў памеры 750 рублёў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: