Жыхарцы Смаргоні прысудзілі два гады «хіміі» за «абразу прадстаўніка ўлады»

У невялікім раённым цэнтры на Гродзеншчыне гэта ўжо дзявяты «палітычны» прысуд пасля жніўня 2020-га.
Справу Таццяны Янкоўскай разглядаў суддзя Сяргей Боландзь, адзначае «Вясна».

Янкоўскую абвінавацілі ў тым, што у каментары ў адным з тэлеграмканалаў да публікацыі пра начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых Барысаўскага РУУС Наталлі Ярмалінскай напісала: «Кто-то ж «т...ну» замуж взял».

Гэты выраз судом быў расцэнены як абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.

Суддзя для Таццяны Янкоўскаў прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на два гады з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць, што ў Смаргоні гэта ўжо дзевяты пасля мінулагодніх выбараў прысуд, які адносіцца да палітычна матываваных.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: