
Сваімі ўражаннямі ад свята дзеліцца жыхарка горада Валянціна Пашкевіч:
— Мяне ўразіла, што арганізатары не паклапаціліся наконт асвятлення пляцоўкі паміж вуліцай Леніна і ракой Случ. Менавіта там знаходзілася большая частка народу. З 19 гадзін да 22 гадзін людзі сноўдаліся ў поўнай цемры каля рамесніцкіх вырабаў у чаканні абяцанай неонавай ілюмінацыі і салюта. Звычайная цьмяная дэкаратыўная падсветка высвечвала толькі абрысы людзей на ходніках. Дарэчы, не здзіўлюся, калі рамеснікі не далічацца якіх небудзь сваіх вырабаў.
— Калі цэнтральная вуліца Леніна была крыху асветлена, дык на вуліцы Пракопчыка, па якой машыны рабілі аб’езд перакрытага цэнтра, не гарэў ні адзін ліхтар. Ходнікаў там няма, мы з сяброўкай прабіраліся па цёмнай вуліцы паўз платы, каб не зачапіцца за якую-небудзь яміну і не ўпасці. А ў гэты час па вуліцы ў два бакі ланцугом рухаліся аўтамабілі ў абход цэнтральнай вуліцы.
Да таго ж на перакрыжванні вуліцы Леніна з Пракопчыка мы ўбачылі, як адзін аўтамабіліст праехаў на чырвоны свет і ледзве не адправіў на той свет пешага чалавека. Рэзка затармазіў у апошнюю хвіліну, аб’ехаў і паімчаўся далей.
Здзівілі паводзіны міліцыянтаў, якія ехалі следам за
гэтай аўтамашынай, яны ніяк не адрэагавалі.