Жыхарку Калодзішчаў арыштавалі на 6 сутак за БЧБ-стужкі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі кнігу Алексіевіч

Каля 16:30 4 чэрвеня 36-гадовая жыхарка Калодзішчаў Наталля Івяндзікава ехала на працу. Але па дарозе яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і разам з ёй паехалі дадому для правядзення ператрусу. Восем супрацоўнікаў праводзілі яго без панятых на працягу дзвюх з паловай гадзін, распавядае «Вясна».
Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч

У Наталлі канфіскавалі ўсю тэхніку, у тым ліку і тэхніку мужа, на якой ён працуе. Акрамя тэхнікі ў жанчыны канфіскавалі кнігу Святланы Алексіевіч і БЧБ-стужкі. Адзін з супрацоўнікаў «бегаў па хаце і крычаў: "Дзе сцяг, дзе сцяг?"». Але БЧБ-сцяга так і не знайшлі. У РАУСе на Наталлю склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Падставай для затрымання і ператрусу сталі БЧБ-стужкі, якія, паводле слоў міліцыянта «Неўскага», Наталля развешвала на дрэвах а 6 раніцы 4 чэрвеня. Міліцыянт «Неўскі» асабіста з'явіўся 7 чэрвеня ў суд Мінскага раёна, каб сведчыць супраць жанчыны. Ён сцвярджаў, што «бачыў Івяндзікаву раніцай на месцы здзяйснення правапарушэння, але не фатаграфаваў яе дзеянні і правапарушэнне не спыняў». Якое адзенне было на жанчыне, сведка, вядома, не памятае, але «лёгка яе апазнаў».

Наталля сваю віну не прызнала, бо а 6 раніцы спала і нікуды не выходзіла з хаты. Гэтыя паказанні ў якасці сведкі пацвердзіў і яе муж. Але суддзя Вадзім Казей палічыў віну жанчыны цалкам даказанай і арыштаваў Наталлю на 6 сутак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: