Жыхарку Ждановічаў аштрафавалі на 1160 рублёў за дзве БЧБ-налепкі ў ліфце

На 54-гадовую Юлію Грыневіч са Ждановічаў у РАУСе склалі адразу два пратаколы па арт. 24.23 КаАП за пікетаванне 21 і 22 красавіка ў ліфце яе дома.

Згодна з пратокаламі «21 і 22 красавіка каля 8:00 у ліфце дома ў Ждановічах Грыневіч размясціла дзве БЧБ-налепкі, тым самым правяла адзіночны пікет», паведамляе «Вясна».

Суддзя Кропачаў цікавіўся, з якой мэтай яна размяшчала налепкі і ці звязана гэта з сітуацыяй у краіне. Суду Юлія паведаміла, што даглядае маці і мае афіцыйнае пацверджанне.

У матэрыялах справы таксама ёсць фотаздымкі з камер відэаназірання ў ліфце, на якіх бачна Юлію. 7 траўня за 7 хвілін суддзя Мінскага раёна Кропачаў змог дасканала азнаёміцца з матэрыяламі справы, выслухаць Юлію і прыняць рашэнне. Вынік — 40 базавых (1160 рублёў).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: