Жыхароў Салігорска, затрыманых у нядзелю падчас забегу, адпраўляюць на 15 сутак

У Салігорскім Парку Стыхій 14 лютага пасля забегу на дыстанцыю 2334 метра былі затрыманы 19 чалавек, сярод якіх былі і стачкамаўцы "Беларуськалія".

На наступны дзень 8 з іх адпусцілі з пратаколамі па арт.23.34 КаАП. Астатніх затрымалі да суда.

16 лютага ў Салігорскім РУУС прайшлі суды над чатырма салігарчанамі-прадстаўнікамі стачкама "Беларуськалія". У выніку Канстанцін Арцемкаў, Яўген Каралевіч і Сяргей Дмухайла атрымалі па 15 сутак, а Кірыла Швабоўскага арыштавалі на 10 сутак. Справы ўсіх затрыманых разглядала суддзя Алеся Серадзенка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: