Жыхару Мінскага раёна прызначылі штраф у 2900 рублёў за тры белыя сардэчкі на вакне

Суддзя Анжаліка Казлова вынесла такі прысуд Аляксандру Гяранскаму. Меркавана, справа тычыцца ўчорашняга рэйду міліцыянтаў у Новай Баравой.
Ілюстрацыйны здымак «Онлайнер»

Ілюстрацыйны здымак «Онлайнер»

Сёння ў судзе Мінскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа Аляксандра Гяранскага. За тры белыя сардэчкі на вакне ён атрымаў вялізны штраф ў 100 базавых велічынь (2900 рублёў), паведамляе «Вясна».

Выглядае, што мужчына — жыхар пратэстнага мікрараёна Новая Баравая. Учора там была заўважаныя міліцыянты, якія, паводле паведамленняў ў тэлеграм-каналах, складалі адміністрацыйныя пратаколы за сімволіку на фасадах.

Іншыя сённяшнія прысуды («суткі» і штрафы) можна паглядзець тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: