Жыхару Вілейкі, які забіў котку, прысудзілі год папраўчых работ

У ліпені 30-гадовы жыхар Вілейкі на вачах у мінакоў ударыў котку аб агароджу смеццевых кантэйнераў. Жывёла загінула. І гэта, на жаль, далёка не адзвыпадак жорсткага абыходжання з жывёламі ў Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота з сайта sueveriya.ru

 

На выклік тады прыехалі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу. А сёння суд Вілейскага раёна вынес прысуд па гэтай справе.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 339-1 «Жорсткае абыходжанне з жывёламі». Ён прыгавораны да года папраўчых работ з утрыманнем 15% ад заробку па асноўным месцы працы ў даход дзяржавы (не менш за базавую велічыню) кожны месяц.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Паводле onliner.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: