Жыхары Бараўлян сваімі сіламі зрабілі на лясной паляне футбольнае поле, а лясгас усё пераараў і пасадзіў сасонкі

10 год таму ініцыятыўныя жыхары Бараўлян вырашылі давесці да ладу невялікую паляну ў лесе побач з дамамі, каб актыўна бавіць там час. Расчысцілі сваімі сіламі 12 сотак зямлі, замовілі трактар, выраўнялі надзел, засеялі газонам, трава дрэнна прыжылася — перасеялі наноў.
Дагледжанае поле стала месцам прыцягнення мясцовых жыхароў: на зацішнай сонечнай паляне гулялі ў футбол, бадмінтон, адпачывалі, нават аднойчы зладзілі вяселле. Абсталявалі пляцоўку варотамі, зручнымі лавамі, каб усім было зручна, рэгулярна самі стрыглі газон.

Хлопцы самі рэгулярна стрыглі газон на полі, каб было зручна і дагледжана.

Які быў шок мясцовых, калі яны даведаліся, што ў мінулую пятніцу пляцоўку разаралі і высадзілі на ёй саджанцы сасны.

Абаруныя жыхары Бараўлян звярнуліся ў мясцовы лясгас па тлумачэнні, вось што ім адказалі, піша Onliner.by:

«На нашы пытанні адказвалі коратка: «Тут па плане лес», «Месца не павінна пуставаць», «Ужо нічога не адмяніць», «Зямля не ваша». Вельмі шкада, вядома. Я не супраць азелянення, але навошта было знішчаць тое, што прыносіла столькі карысці? Няўжо на тэрыторыі лясгаса не знайшлося іншага месца для гэтых саджанцаў? Прагалін у лесе ж шмат… Па чутках, у лясгаса былі саджанцы і трэба было іх дзесьці тэрмінова пасадзіць. Напэўна, трактару было зручна праехаць па нашу паляну, вось і абралі яе», — скрушна дзеліцца Аляксандр. Ён быў адным з тых, хто першым узяўся за справу і рэгулярна гуляў у футбол на полі.

Так пляцоўка выглядала летам

Так пляцоўка выглядала летам

Па просьбе Onliner.by дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса Аляксандр Мірановіч пракаментаваў сітуацыю:

«Гэта тэрыторыя Дзяржлясфонду. У лясгаса ёсць улік зямель, дзе падобныя пляцоўкі лічацца нямэтавым выкарыстаннем. У сувязі з чым, згодна з праектам РУП «Белдзяржлес» па ўліку зямель ляснога фонду, усе прагалы (а гэтая пляцоўка лічыцца прагалам) павінны быць адноўлены шляхам садзейнічання натуральнаму аднаўленню або штучна створанымі ляснымі культурамі».

Так пляцоўка выглядае зараз

Так пляцоўка выглядае зараз


Паводле nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!