Жыхары Брэста атрымалі чарговую порцыю прапаганды ў «жыроўках» з ЖЭСу

Практыка друкаваць прапагандысцкія матэрыяла на зваротным баку квітанцый была заўважана ў розных гарадах Беларусі некалькі месяцаў таму. Цяпер яна вяртаецца?
Жыхары Брэста атрымалі чарговую порцыю прапаганды ў «жыроўках» з ЖЭСу, паведамляе «Белсат».

Гэтым разам — вынікі апытання грамадскай думкі. Калі верыць ім, то 72.4% не падтрымлівалі акцыяў пратэсту, якія былі ў краіне ў жніўні, а 57,8% упэўненыя, што дзяржава дзейнічала правільна, калі прыдушвала вулічныя акцыі. Таксама ў тэксце сцвярджаецца, што 66,5% рэспандэнтаў быццам бы давяраюць Лукашэнку.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: