Жыхары Бярозаўкі зладзілі пікет супраць цэху шклаваты

Пра гэта ўдзельнікі пікета паведамілі ў сацсетцы Фэйсбук.
У дзень 34-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары Беларусі ўзгадваюць не толькі гэтую катастрофу, але і працягваюць актыўна змагацца з мясцовымі экалагічнымі праблемамі і шкоднымі для здароўя людзей прадпрыемствамі. У Брэсце адбыўся традыцыйы нядзельны пратэст супраць акумулятарнага завода, а жыхары горада Бярозаўкі зладзілі пікет супраць цэху шклаваты бярозаўскага заводу «Нёман».


Пра пікет напісаў у Фэйсбуку актывіст Партыі БНФ Юрась Дзяшук. Іншы актывіст партыі Вітольд Ашурак выйшаў да прахадной завода з плакатам «Шкловата наш Чарнобыль».

«У дзень 34-й гадавіны аварыі на ЧАЭС жыхары Бярозаўкі выйшлі з пратэстам супраць сваёй лакальнай экалагічнай трагедыі — пашырэння шкоднага і небяспечнага для нашага горада вытворчасці шклаваты», — напісаў Юрась Дзяшук.

Гэта не першая акцыя Вітольда Ашурка супраць вытворчасці шклаваты, у 2016 годзе актывіст атрымаў штраф у 20 базавых велічынь за аналагічны пікет.

З 2010 года жыхары Бярозаўкі выступаюць супраць шкоднай вытворчасці ў горадзе.

Фота facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: