
«У нас на плошчы Пераможцаў ўжо вырасла навагодняя ялінка. Прыходзьце упрыгожваць. У Лебядзіным пачынаецца пераднавагодняя святочная мітусня!» — напісаў адміністратар мясцовага Telegram-канала і рэакцыя жыхароў не прымусіла сябе доўга чакаць. Дарослыя і дзеці выйшлі ў двор, каб разам удыхнуць святочны настрой у свой квартал.

Сама елка, цацкі, мішура — усё набывалася за грошы мінчан, як той казаў, ні капейкі бюджэтных сродкаў не выдаткавана, а горад стаў прыгажэйшым. Елка і сапраўды атрымалася цудоўная. «Заўтра з самай раніцы працуе наша навагодняя ялінка. Прыводзьце дзяцей, сяброў. Фатаграфуйце. Рассылайце фота знаёмым», — разлічвалі, што змогуць атрымаць асалоду ад пладоў сваёй працы мінчане.
Але як бы не так. З самага ранку ў двор прыехалі камунальнікі ў суправаджэнні людзей у форме і за лічаныя хвіліны пацягнулі ёлку разам з усімі ўпрыгожваннямі ў грузавік. Цяпер і ў Мінску ёсць выкрадальнік Калядаў.
onliner.by