
Сёння каля станцыі метро Пушкінская мінчане зладзілі ланцуг салідарнасці. Падчас стаяння людзі вырашылі ўскласці кветкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Машыны сігналілі пратэстоўцам, сведчыць «Свабода».
Аляксандра Тарайкоўскі загінуў у першыя дні пратэсту ад кулі супрацоўніка сілавых органаў. Крымінальная справа па факце здарэння дагэтуль не ўзбуджана.