Жыхары Плошчы Перамен павіншавалі Сцяпана Латыпава з народзінамі (фотафакт)

Суседзі памятаюць.
Жыхары Плошчы Перамен павіншавалі Сцяпана Латыпава з народзінамі надпісам на дзіцячай пляцоўцы. Сцяпан сустракае гэты дзень за кратамі.

Сцяпан Латыпаў – арбарыст і дырэктар кампаніі “Беларбо”, жыхар дома каля Плошчы Перамен.

Быў затрыманы 15 верасня ў двары жылога масіва па вул. Чарвякова ў Мінску супрацоўнікамі АМАПу. У яго кватэры адбыўся ператрус, інфармуе spring96.org.

Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што Сцяпан Латыпаў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). 19 верасня ў эфіры некалькіх дзяржаўных тэлеканалаў быў прадэманстраваны сюжэт, дзе сцвярджалася, што Сцяпан Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага каналу пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і меў намер выкарыстаць атрутныя рэчыва супраць супрацоўнікаў міліцыі.

Праваабарончай супольнасцю Сцяпан Латыпаў прызнаны палітвязнем.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: