
Жыллёва-камунальная катастрофа ў Мінску
- Грамадства
- 21-01-2021
Праблемы з вадой і цяплом у некалькіх кропках сталіцы.

Заняткі ў 12 школах, ліцэі №1 і гімназіі №10 з пятніцы перанесеныя на суботу. Без ацяплення таксама засталіся 28 дзіцячых садкоў. Бацькоў просяць апранаць дзетак пацяплей ці пакінуць дома. Ацяплення не будзе як мінімум да 18:00 пятніцы, 22 студзеня.
Таксама праблемы з ацяпленнем у Фрунзенскім раёне, дзе 22 студзеня не будуць працаваць СШ №81 і дзіцячы садок №411.
Таксама ўдзень 21 студзеня гарачай вадой затапіла некалькі пад'ездаў — у Лошыцы на вуліцы Прушынскіх і ў Зялёным Лузе на вуліцы Мірашнічэнкі. А ўвечары прарвала трубы ў 2-м інтэрнаце БДУІР (вуліца Леаніда Бяды). Вада з чацвёртага паверха залівае ўсіх, хто ўнізе.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!