Жывая вада: як даць рады з занядбаным станам вясковых калодзежаў?

Адказваюць грамадскія актывісты.
У летні час шмат людзей перамяшчаюцца ў вясковую мясцовасць, каб атрымліваць асалоду ад добрага надвор'я і прыроды. Але ніякі адпачынак не будзе ў задавальненне без самых неабходных умоў, асабліва без добрай пітной вады. Са станам калодзежаў для вады ў вёсках Беларусі часта ўзнікаюць моцныя праблемы. Грамадскія актывісты Аліна Нагорная і Ігар Случак дзеляцца парадамі і формай зварота, які можна накіраваць у мясцовыя органы ўлады для паляпшэння ўмоў з вадой.

«І каб вам было прыемна піць ваду з калодзежа, дзелімся сваім фірмовым зваротам. Дадавайце патрэбную інфармацыю, дасылайце ў свой райвыканкам і чакайце», — заклікаюць актывісты.

На фота калодзеж да зваротаў і пасля зваротаў.

Фота Аліны Нагорнай

Фота Аліны Нагорнай

Форма звароту:

НАЗВА раённы выканаўчы камітэт
АДРАС ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
ВАША ІМЯ, ІМЯ ПА БАЦЬКУ ПРОЗВІШЧА
ВАШ АДРАС
 
На вуліцы НАЗВА ВУЛІЦЫ ў вёсцы НАЗВА ВЁСКІ знаходзіцца калодзеж, ваду з якога бяруць жыхары дамоў, што пражываюць па названай вуліцы.

Праз дрэнную якасць фарбы фарба на дадзеным калодзежы страціла свае спажывецкія і эстэтычныя якасці. Гэта прыводзіць да псавання калодзежнай хаткі, яе гніення і разбурэння. Таксама праз гэта візуальна псуецца агульны выгляд вуліцы. Таксама калодзежная хатка рассохлася і мае значныя шчыліны, праз якія ў калодзеж трапляюць пыл, бруд, смецце і ападкі.
 
На падставе пазначанага,
 
ПРАШУ:
 
1. Перафарбаваць калодзеж.
2. Замяніць або адрамантаваць калодзежную хатку.
3. Замяніць пад’ёмны механізм калодзежа, цэп і вядро.
4. Правесці аналіз вады з калодзежа на адпаведнасць гігіенічным нарматывам утрымання шкодных рэчываў у пітной вадзе ў адпаведнасці з СанПіН 2.1.4.12-23-2006 і паведаміць атрыманыя даныя па наступных паказчыках:
1) пах пры 20 градусах па Цэльсію;
2) пах пры тэмпературы 60 градусаў па Цэльсію;
3) колер;
4) каламутнасць;
5) жорсткасць агульная;
6) жалеза агульнае;
7) pH;
8) нітраты;
9) нітрыты;
10) сульфаты;
11) фасфаты;
12) хларыды;
 
У адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», прашу даць адказ па кожным пункце майго звароту ў вызначаны законам тэрмін. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: