Жывае бібліятэка чакае вас у Берасці

17 кастрычніка з 13.00 да 17.00 у Берасьці ў New York Coffee (скрыжаваньне бул. Касманаўтаў і Пушкінскай, д.40) пройдзе “Жывая бібліятэка” — мерапрыемства, дзе замест звыклых “кнігаў” выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытаньні. Жывая бібліятэка ладзіцца МПГ “Студэнцкая Рада” і пройдзе ў фармаце міжнароднай мэтадалёгіі Human Library.



На Жывой бібліятэцы існуе 3 ролі: Кніга, Чытач і Бібліятэкар. “Кніга” — чалавек, які валодае якой-небудзь ідэнтычнасьцю, чымсьці адрозьніваецца ад большасьці вакол (у дадзеным выпадку — прыналежыць да іншай нацыянальнасьці); “Чытач” — удзельнік мерапрыемства; “Бібліятэкар” — арганізатар мерапрыемства, які кантралюе працэс, адказвае на любыя пытаньні й гатовы дапамагчы.
 

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Уваход вольны.
 

Больш інфармацыі ў сацыяльных сетках Укантакце й Facebook.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: