«Жыве Беларусь!» Фанаты салігорскага «Шахцёра» спыняюць падтрымку каманды па палітычных матывах

Фанаты салігорскага «Шахцёра» выступілі з моцнай заявай: яны абвясцілі, што з-за падзей у Беларусi спыняюць падтрымку каманды на сектары, а таксама любую агрэсію ў бок ультрас іншых клубаў.

«Мы занепакоены сітуацыяй у краіне, калі за смерці і збіццё людзей ніхто не нясе адказнасці, — гаворыцца ў заяве. — Калі суды плююць на Канстытуцыю і законы. Калі сістэма абясцэньвае чалавечае жыццё і лёс.

У сітуацыі, што склалася, мы не можам уявіць агрэсіі да заўзятараў іншых клубаў і аб'яўляем нейтралітэт да ўсіх фанацкіх рухаў нашай краіны да стабілізацыі сітуацыі. Мы апаненты, а не ворагі!

Таксама, пакуль мы спыняем актыўную падтрымку каманды на стадыёнах нашай краіны. Але, хлопцы, ведайце - мы заўсёды побач з вамі!

Жыве Беларусь!»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: