Палітзняволеная Вольга Класкоўская: Мы хутка зноў убачымся на Пляцы Перамогі
«Я не ведаю, што сёння адбываецца ў нашай краіне, у мяне поўны інфармацыйны вакуум. Але, неверагодныя беларусы, я ўпэўненая, што хутка мы зноў з вамі ўбачымся на Пляцы Перамогі», — піша Вольга сваёй маці Людміле Класкоўскай з-за кратаў гомельскай калоніі №4. Вытрымкамі з ліста палітзняволенай і сваімі перажываннямі падзялілася з «Новым Часам» спадарыня Людміла.