«Адна справа, калі ты бачыш на нейкія
відэа, другая — калі перад табой сіні родны чалавек, стогне, не можа падняцца і
кажа, што ён яшчэ лёгка аддзелаўся. У мяне былі слёзы на вачах, што не хапіла
мужнасці выйсці абараніць яго. Сорамна было сесці побач з ім, бо я
нашу форму, а ён пацярпеў ад людзей у форме», — перадае расповед звольненага афіцэра аддзела ідэалагічнай работы Яўгена Траяна «Наша Ніва».