Павел Севярынец: Наш сцяг — светлы сцяг Хрыста
Бог вядзе беларусаў. Летась гэта стала канчаткова ясна. Вядзе за Сабой. А значыць, ісці давядзецца праз здзекі, катаванні, суды — да крыжа. Але напрыканцы гэтага евангельскага шляху абавязкова будзе цуд Уваскрасення. Таго самага Уваскрасення, калі людзям, як знак перамогі над злом, засталася белая палатніна з крывёй Укрыжаванага Ісуса Хрыста, піша з-за кратаў палітвязень Павел Севярынец.