Антыкамуністычная акцыя на гадавіну «кастрычніка» ў 1990 годзе

Роўна 29 гадоў таму ў Берасці адбылася масавая антыкамуністычная дэманстрацыя, якую зладзіў Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне». Услед за шэсцем на гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі у той дзень са сваімі транспарантамі і сцягамі рухаліся прадстаўнікі БНФ.
Канец 1990-х узгадвае «фронтавец» Яўген Бяласін:

— Мы рабілі правільныя крокі, рабілі памылкі. Мы спрабавалі неяк выйсці на дарогу. Нас ніхто не вучыў палітыцы, мы былі ніякія палітыкі, мы пачыналі вучыцца па ходу.
У сеціве з’явіліся фотаздымкі той антыкамуністычнай дэманстрацыі 7 ліпеня 1990 у Берасці. Выклаў іх у публічны доступ мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук і педагог Мікола Новік.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!