Што можна пачуць са свету глухіх, калі прыслухацца?
Газета, а потым часопіс «Навінкі» выходзіла з 1998 па 2003 год. Вострая сатыра на актуальныя тэмы, правакацыя... Каманда «Навінак» стварала кантэнт, які падабаўся не ўсім. Але ён быў яркім і шчырым адлюстраваннем сітуацыі таго часу, які і зараз цікава глядзець і чытаць.
Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ад Міністэрства інфармацыі ўтрымлівае больш за 240 матэрыялаў: кніг, сайтаў і паблікаў (а таксама магнітаў і аўдыёфайлаў). Новы закон аб СМІ легалізуе пазасудовую блакіроўку, якая дэ-факта адбываецца ўжо зараз, а таксама дазволіць блакаваць цэлыя сацсеткі.
Беларускую літаратуру 1920-30-х гадоў стваралі хлопцы, чые таленты ўжо тады па сваёй моцы абяцалі зрабіць рэвалюцыю ў літаратурным працэсе. Але маладыя пісьменнікі, якія так прагнулі жыць і ствараць новую, беларускую Беларусь, трапілі пад рэпрэсіўны станок.
«Новы Час» наведаў два выбарчыя ўчасткі ў сталіцы Украіны: той, дзе галасаваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, і выбарчы ўчастак у Кіева-пячорскім ліцэі. Пра тое, як ва Украіне праходзіў першы тур выбараў, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Яшчэ напачатку 1960-х гадоў у сталіцы на месцы сённяшняга фантану ля гасцініцы «Юбілейная» можна было ўбачыць мячэць, а там, дзе цяпер каля сучаснай мячэці раскінуўся Татарскі сквер, — мусульманскія могілкі. Разам з мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім мы прайшліся па сучасным Мінску ў пошуках памяці пра беларускіх татараў.
Ініцыятыва «Ежа замест бомб» (Food Not Bombs) існуе ўжо амаль дванаццаць гадоў. Маладзёны штотыдзень выходзяць на вуліцы, каб пакарміць тых, каму меней пашанцавала ў гэтым жыцці. Тых, у каго няма даху над галавой і надзеі на заўтрашні дзень. Навошта яны гэта робяць? І ці сэнс толькі ў тым, каб накарміць людзей?
Мінчанін з невылечнай хваробай спачатку дамагаўся групы па інваліднасці, цяпер вымушаны прадаваць машыну, каб набыць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, які зможа працягнуць яму жыццё. А на просьбу мужчыны ўсталяваць у пад’ездзе пад'ёмнік дзяржава прапанавала валанцёраў БРСМ, якія змогуць выносіць яго на вуліцу.