
Працы ўдзельнікаў выставы
Нават калі наш чытач не надта цікавіцца культурным жыццём Беларусі і свету, большасць з гэтых імёнаў ён напэўна чуў. Пералічым: Юры Анушка, Аляксандр Шапо, Андрэй Вараб’ёў, Сяргей
Селіханаў і ягоны ўнук Канстанцін Селіханаў, Максім Петруль (скульптары),
Уладзімір Цэслер (дызайнер і мастак), Леанід Хобатаў, Ігар Цішын, Зоя Луцэвіч, Наталля Залозная, Жана Капустнікава (мастакі). Зрэшты, падзел умоўны, кожны з іх, як сапраўды шматгранны творца, спрабуе
сябе ў розных відах і жанрах мастацтва.
Наўрад ці варта паўтараць за афіцыйным анонсам, што наведвальнік выставы “пабачыць 12 яскравых творчых стратэгій” ды пазнаёміцца з “характэрнымі і важнымі асаблівасцямі і тэндэнцыямі развіцця сучасных беларускай скульптуры і жывапісу”. Гэта відавочна.
Цікава, што пасля Беларусі выстава паедзе ў Кітай: следам за балетнымі трупамі паднябесную, сённяшняга “важнага эканамічнага партнёра” сінявокай, заваёўваць мусяць зноў-такі мастакі. Не памылюся, калі скажу: гэта амаль адзіны накірунак канкурэнтаздольнага беларускага экспарту (побач з калійнай соллю).


Працы ўдзельнікаў выставы
Таму сардэчна запрашаем сёння на Някрасава, 3. Выстава працуе па 19 верасня, але ў астатнія дні, апрача вернісажу, наведванне платнае. Вось поўная інфармацыя:
Цэнтр Сучасных Мастацтваў
Час працы: 11:00–19:00, выходныя: нядзеля, панядзелак.
Даведкі па тэлефоне: 262-62-15
Кошт квіткоў:
агульны на экспазіцыю — 30 000
студэнты і чальцы творчых саюзаў (пры прад'яўленні пасведчання) — 20 000
школьнікі і пенсіянеры (пры прад'яўленні пенс. пасведчання) — 15 000
дзеці да 5 гадоў — бясплатна.