175 гадоў з дня народзінаў Францішка Багушэвіча

21 сакавіка спаўняецца 175 гадоў з дня народзінаў Францішка Багушэвіча. Слынны беларускі паэт і дзяяч нарадзіўся ў 1840 годзе ў вёсцы Свіраны Віленскага павету. Актыўна ўдзельнічаў ў паўстанні 1863–1864 гадоў. Быў паранены ў адным з баёў на тэрыторыі Лідскага павету.



„Пасля паўстання жыў і працаваў адвакатам ў Вільні. Яго літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў”, — зазначае лідскі краязнавец і рэдактар газеты “Наша слова”  Станіслаў Суднік:

— Менавіта ён канчаткова адышоў ад ліцьвіншчыны і стаў на пазіцыі Беларушчыны. Ён абвясціў на ўвесь свет: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”

У гонар Францішка Багушэвіча названыя: адна з плошчаў у Мінску, вуліцы ў Гародні, ва ўкраінскім Канатопе і літоўскіх Савічунах. Сёння Белпошта ўводзіць у абарот спецыяльную марку, прысвечаную юбілею паэта, з дня народзінаў якога спаўняецца 175 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: