17 ліпеня — адкрыццё фэсту Маладой Беларусі "Басовішча–2015"

Арганізатары — Беларускае аб’яднанне студэнтаў у Беластоку ды фонд Villa Sokrates — сёлета вярнулі конкурсную праграму.

 



Гэта 26-ы па ліку рок-фэст “Басовішча” на Беласточчыне.

Перад ад’ездам мы паспелі пагутарыць па тэлефоне з папулярнейшым рок-музыкам Лявонам Вольскім, які выказаў шкадаванне, што многія яго фэны на Басовішча не патрапяць:

— Быццам усё было дамоўлена з кансулатамі гэтымі і з нашым таксама, што зробяць бясплатныя візы. У мінулым годзе, пасля некаторага перапынку, я туды ездзіў выступаў з дзіцячым аркестрам з беларускамоўнай гімназіі, і я ўразіўся. Наколькі цывілізацыя скокнула — там ёсць боксы, спецыяльныя грымёркі, цывільныя вельмі месцы, дзе можна пакінуць інструменты.

Выступ Лявона Вольскага разам з аднайменным гуртом “Вольскі” — заўтра апоўначы.

Беларускае Радыё Раця будзе весці яго прамую трансляцыю — зрэшты, як і ўсіх канцэртаў фэсту.

Фестываль “Басовішча” называюць трансгранічным — і таму, што адбываецца паблізу беларуска-польскай мяжы, і паводле складу ўдзельнікаў і гасцей.

Увогуле, гэта 26-ы па ліку рок-фэст на Беласточчыне.

Слынныя імёны музыкаў, што гралі на сцэне “Басовішчаў”, узгадвае “ветэран” ды вядучы фэсту ў мінулыя гады — шоў-мэн, журналіст ды лідар гурта “PAMIDOR/OFF” Аляксандр Памідораў:

— Сяргей Міхалок таксама 10 год таму выступаў у складзе „Крамбамбулі”, а потым гурт “Ляпіс Трубяцкі” выступаў на “Басовішчы” у 2010 годзе. І, безумоўна, ветэран і адзін са стваральнікаў фестывалю — Юрка Асеннік. 

Выступ Аляксандра Памідорава і гурту “POMIDOR/OFF" на фэсце 18 ліпеня а 21-й гадзіне. Беларускае Радыё Рацыя будзе весці прамую трансляцыю усіх канцэртаў “Басовішча-2015”.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: