25 мая — Дзень памяці Максіма Багдановіча

25 мая 1917 года ў далёкай Ялце заўчасна абарвалася жыццё Максіма Багдановіча. Музей паэта запрашае на ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці Максіма Багдановіча.  

Лёс наканаваў Максіму Багдановічы пражыць усяго 25 год, 5 месяцаў і 16 дзён, але за такі кароткі век ён паспеў зрабіць вельмі шмат для развіцця беларускай мовы, літаратуры, культуры, а яго самаахвярнасць з’яўляецца прыкладам для ўсёй нацыі, як трэба любіць сваю Радзіму.

Максім Багдановіч — гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. 101 год мінуў з дня смерці самага маладога класіка беларускай літаратуры, але і дагэтуль яго паэзія кранае сэрцы, заварожвае і натхняе творцаў з усяго свету.

  25 мая 2018 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.

Праграма

12:00 — ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу. (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь).

13:30 — памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла (г. Мінск, вул. Няміга, 4).

17:00 – прэзентацыя выставы мастацкіх работ Барыса і Аксаны Аракчэевых “Па слядах нашай памяці…”. (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а).


Паводле прэс-службы Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!