25 сакавіка адбудзецца адкрыццё выставы марак, прысвечанай Дню Волі

Выстава "Гісторыя беларускай дзяржавы ў паштовых марках" 25 сакавіка распачынае працу ў сядзібе БНФ у Мінску. Выстава прымеркавана да 97-й гадавіны абвяшчэння III Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. 



У часе прэзэнтацыі выставы укладальнік экспазыцыі  — кіраўнік гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Беларускага саюза філатэлістаў Андрэй Мялешка — распавядзе пра змест і гісторыю прадстаўленых экспанатаў, а таксама пра развіццё беларускай маркі ў розныя пэрыяды станаўлення беларускай дзяржаўнасці. 
 
 
На выставе прадстаўленыя маркі беларускіх тэрыторыяў, што падпалі пад акупацыю ў часе першай сусветнай вайны, маркі Беларускай Народнай Рэспублікі, Слуцкага збройнага чыну, першыя паштовыя маркі сучаснай Рэспублікі Беларусь, філатэлістычная прадукцыя беларускай эміграцыі, а таксама серыі марак, што прысвечаны знакавым постацям і падзеям з гісторыі беларускай дзяржавы. Апроч паштовых марак на выставе прадстаўленыя і іншыя філатэлістычныя матэрыялы адпаведнай тэматыкі, у тым ліку паштовыя карткі ды капэрты "першага дня" з адмысловым гашэннем. 
 
 
Адкрыццё выставы адбудзецца 25 сакавіка а 12-й гадзіне ў сядзібе БНФ у Мінску (вул. Чарнышэўскага, 3). 
 
 
Паводле прэс-службы БНФ
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: