4 дні да канца збора сродкаў на першы англамоўны гід па Мінску

На амерыканскай краўдфандынгавай платформе kickstarter.com заканчваецца кампанія па зборы сродкаў на выданне англамоўнага падарожнага гіда па Мінску.
Кампанія перадусім адрасаваная замежнікам, якія хочуць наведаць нашу краіну, але і самі беларусы могуць быць зацікаўленыя ў станоўчым вобразе нашай краіны. Гід будзе вялікім крокам у правільным накірунку.

Тыя, хто падтрымаюць кампанію на розную суму, атрымаюць адпаведныя суме падарункі. Паштоўку з Менска за 5 еўра, электронны падарожны гід за 12, шкарпэткі ручной вязкі за 20, друкаваны падарожны гід за 23. Больш падарункаў на старонцы кампаніі. Спяшайцеся падтрымаць вартую ініцыятыву!


Паводле bm-mova.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: