400 тон холаду: Музей марозіва ў Мінску (+фота)

Памерам з чатыры тэнісныя корты, з дваццаццю зонамі сэлфі і бясплатным марозівам «Белы Полюс» пры ўваходзе — гэта першы ў Беларусі музей марозіва.
Вадкі азот і хуткае замарожванне

Вадкі азот і хуткае замарожванне

Музей адкрыўся 4 мая ў гандлёвым цэнтры «Galleria Minsk», і гэта інтэрактыўная прастора будзе радаваць беларусаў на працягу трох месяцаў. 

Для будучых наведвальнікаў музея арганізатары падрыхтавалі ўжо 400 тон прадукту. Аказваецца, што беларусы — яшчэ тыя аматары ласункаў. Па статыстыцы, кожны беларус за год з’ядае па скрыні марозіва.

Ідэя стварэння музея нарадзілася у куратараў праекта падчас даследавання гісторыі вытворчасці марозіва ў Беларусі: «Мы задаваліся пытаннем, а калі ў Беларусі з’явілася вытворчасць па вырабу марозіва? — дзяліўся Максім Журовіч, прадстаўнік фабрыкі марозіва «Белы Полюс», — затым сталі працаваць у архівах і высветлілі, што вытворчасць наладзілася ўжо ў 1939 годзе. Пры тым, у той час «Белы Полюс» ужо вырабляў марозіва».

Падрыхтоўка экспанатаў музея, якія амаль усе былі зроблены ўручную, працягвалася тры месяцы. Калі ішоў выраб экспанатаў, куратары праекта раіліся з гісторыкамі, адным з якіх быў Адам Мальдзіс.
Гледачы спрабуюць зрабіць марозіва самастойна

Гледачы спрабуюць зрабіць марозіва самастойна


На працягу трох месяцаў у музеі будуць прадстаўлены больш за паўсотні экспанатаў, якія раскажуць усё пра гісторыю, густы і эвалюцыю марозіва. Вы зможаце першымі пабываць у копіі кафэ-марозіва, якое было адкрыта ў Парыжы ў 1860 годзе, паглядзець на самае вялікае марозіва ў краіне, апынуцца на фабрыцы, дзе робяць марозіва, і, вядома, шмат чаго пакаштаваць, убачыць працэс яго стварэння і пераканацца ў натуральнасці ўсіх інгрэдыентаў з дапамогай адной з інсталяцый. Даведацца пра ўнутраную кухню вытворчасці прысмаку вам дапамогуць куратары і стваральнікі музея.


Шмат стэндаў экспанатаў музея аформлена па-беларуску. Радуе таксама і тое, што значная частка экспазіцыі прысвечана «беларускаму марозіву», то бок гісторыі пра тое, які шлях прайшоў гэты смачны прадукт на тэрыторыі Беларусі. Аказваецца, марозіва на тэрыторыю нашай краіны прывезла Бона Сфорца. І даступна яно было толькі каралеўскім асобам. А ў XVIII стагоддзі яго стала ўжываць ужо і шляхта. Што было далей з беларускім марозівам? Наведайце музей, даведаецеся.

Разам з адкрыццём музея запушчаны выпуск новага аднайменнага гатунку марозіва «Белы Полюс». Марозіва аказалася сапраўды вельмі смачным! «Белы Полюс» перад тым, як стварыць новы гатунак ласунку, вывучаў традыцыі і гісторыю фабрыкі, якая займаецца вырабам гэтага ласунку ўжо каля 80 гадоў.


У выніку атрымаўся ўнікальны прадукт, у якім вафлевы стаканчык застаецца хрумсткім нават тады, калі марозіва пачынае раставаць. А на донцы можна пакаштаваць такі ж хрумсткі белы шакалад. Новае марозіва «Белы Полюс» ужо развезенае па крамах, таму заўтра можна смела ісці і набываць новую смакату.

Падобныя музеі ёсць у большасці сусветных сталіц: ад Нью-Ёрку да Дубліна. Цяпер свой музей марозіва будзе і ў Мінску. Шакалад і ваніль, вафлі і пламбір, а яшчэ фотазоны, атракцыёны і дэгустацыі ператвораць музей у самае смачнае месца ў горадзе.

Музей марозіва ў Мінску стане нечым накшталт «Чарлі і Шакаладная фабрыка». Гэта будзе месца для правядзення экскурсій, майстар-класаў, адукацыйных лекцый і імпрэз.

Прыходзьце і пераканайцеся што ўсё, пра што вы марылі ў дзяцінстве — збылося!

Месца: пр. Пераможцаў, 9, ГЦ Galleria Minsk, 6 паверх

Час працы: штодзень з 10.00 да 22.00.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: