5 снежня – аўтограф-сесія Гершона Трэстмана

Ізраільска-беларускі паэт падпіша ўсім ахвочым сваю «Книгу Небытия» ў «Кнігарні Логвінаў».
Кніга — гэта новы твор Гершона (Рыгора) Трэстмана, які сам аўтар называе аповесцю. Аднак жанр твора значна складаней: тут і рэальныя падзеі ад часоў станаўлення НЭПа ў Беларусі да дня смерці Сталіна, і настальгічны шпацыр па Мінску, і фантастычныя сны, і элементы габрэйскай містыкі, і цымус жыццёвай мудрасці, і пранізлівыя вершы.

Імпрэза адбудзецца 5 снежня (чацвер) па адрасе вуліца Караля, 22. Пачатак а 18-00. Уваход – вольны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: