500-гадовую гравюру Дзюрэра знайшлі на французскім блышыным рынку

Прыватны калекцыянер твораў мастацтва выявіў на французскім блышыным рынку гравюру знакамітага нямецкага мастака эпохі Адраджэння Альбрэхта Дзюрэра.
Французскі археолаг на пенсіі, захоплены прыватным калекцыянаваннем, убачыў твор Дзюрэра на блышыным рынку ў Сарбуре на ўсходзе Францыі. За гравюру на медзі «Дзева Марыя, каранаваная анёлам», створаную ў 1520 годзе, прасілі ўсяго некалькі еўра. Па словах прадаўца, ён знайшоў яе, разбіраючы рэчы ў мясцовым доме.

Калекцыянер набыў гравюру і ўбачыў на адваротным баку друк Дзяржаўнай карціннай галерэі ў Штутгарце. Ён вырашыў вярнуць яе законнаму ўладальніку, пажадаўшы застацца ананімным.
«Дзева Марыя, каранаваная анёлам» , Альбрэхт Дзюрэр, 1520

«Дзева Марыя, каранаваная анёлам» , Альбрэхт Дзюрэр, 1520

Па словах эксперта музея Анэт Франкенбергер (Anette Frankenberger), твор добра захаваўся. Ён быў згублены напрыканцы Другой сусветнай вайны і, верагодна, захоўвалася загорнутым у паперу. Стала вядома, што на працягу некаторага часу гравюра належала былому намесніку мэра Сарбура.

Па словах Франкенбергер, галерэя пакуль не вырашыла, як выстаўляць працу Дзюрэра. «Мы павінны выбраць правільнае афармленне, каб прадставіць яе гледачам», — патлумачыла эксперт.

Паводле nplus1.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: